www.belta.by
Адпаведнае пагадненне падпісалі ў сталіцы КНР старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і мэр Пекіна Ван Аньшунь. Дакумент дапаможа гарадам развіваць брацкія адносіны. У першую чаргу, гэта тычыцца пытанняў эканомікі. Акрамя таго, разгледжаны пытанні абмену адукацыйнымі праграмамі. Адным з галоўных напрамкаў стане турызм. У сталіцы Беларусі працуе 45 прадпрыемстваў з кітайскім капіталам. Гарады паспяхова рэалізуюць сумесныя інвестыцыйныя праекты. Самым буйным і найбольш вядомым прыкладам стала будаўніцтва гасцініцы "Пекін".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.