Беларусь прывабная для еўрапейскага бізнесу, паведаміла намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, выступаючы ў Любляне на другім пасяджэнні міжурадавай беларуска-славенскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічных сувязей - адзін з ключавых фактараў, які, несумненна, будзе стымуляваць працэс збліжэння Мінска і Брусэля, лічыць намеснік міністра. Напрыклад, сёлета назіраецца ўстойлівы станоўчы рост тавараабароту паміж Беларуссю і Славеніяй.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.