Фота: www.belta.by
Дэлегацыя Еўрасаюза наведае Беларусь 24 лютага. Гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык. Пройдуць сустрэчы прадстаўнікоў Еўрасаюза ў Нацбанку, Мінэканомікі, Мінфіне. Плануецца разгледзець развіццё эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза.