Фота: www.kontabig ont.by
У Мінску зноў шукаюць шляхі мірнага ўрэгулявання ваеннага канфлікту ў Данбасе. На чарговае пасяджэнне сабраліся прадстаўнікі кантактнай групы. Папярэднія перамовы былі азмрочаны трагічным інцыдэнтам. Тыдзень таму на адным з блок-пастоў у Данбасе на супрацьтанкавай расцяжцы падарваўся мікрааўтобус, які перавозіў мірных жыхароў. Пасля таго, што здарылася, прадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік назваў пытанні размініравання у ліку самых актуальных. Важным застаецца захаванне рэжыму спынення агню і адвод цяжкага ўзбраення. Пра неабходнасць паслядоўнага выканання ўсіх мінскіх дамоўленасцей гаварылі і падчас нядаўняй канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.