Бязвізавы рэжым пачаў дзейнічаць паміж Беларуссю і Ізраілем з 26 лістапада. Міжурадавае пагадненне з Ізраілем аб адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных пашпартоў было падпісана ў Мінску ў верасні мінулага года. Пагадненне заключана на адзін год, і яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на наступныя аднагадовыя перыяды да таго часу, пакуль адзін з бакоў не накіруе другому па дыпламатычных каналах пісьмовае паведамленне аб спыненні дзеяння дакумента.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.