Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію, які павінен быў адбыцца 25-26 лістапада, перанесены. Як паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка беларускай дзяржавы, гэта звязана з загружанасцю працоўных графікаў Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Канкрэтныя тэрміны візіту будуць узгоднены ў бліжэйшы час па дыпламатычных каналах.
Тым часам, Беларусь і Новасібірская вобласць Расіі збіраюцца вярнуцца да ранейшых аб’ёмаў тавараабароту. У Мінск прыехалі прадстаўнікі аднаго з самых вялікіх расійскіх рэгіёнаў. Ва ўрадзе абмеркавалі новыя напрамкі ўзаемнага гандлю. Задача выйсці на лічбы 230 мільёнаў долараў - узровень тавараабароту мінулага года. Беларусь паспяхова пастаўляе ў Новасібірск сельгастэхніку, будаўнічыя матэрыялы і прадукты, а імпартуе медыкаменты, тэкстыль і рухавікі. Сёння стаўку робяць на закупку беларускай камунальнай тэхнікі і актывізацыю будаўнічых праектаў - дарог і жылых раёнаў. Акцэнт падчас сустрэчы ў парламенце рабілі на ўзаемнае гандлёвае крэдытаванне, дадатковыя гарантыі ад дзяржавы могуць стымуляваць цікавасць прадпрыемстваў адно да аднаго.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.