Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі Томіславам Нікалічам. Сустрэча папярэднічала закладцы капсулы ў знак пачатку будаўніцтва эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір" ў беларускай сталіцы. Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці, адзначыў, што гэта будзе вельмі сімвалічна, калі ў наступным годзе тут змогуць сабрацца кіраўнікі рэспублік былой Югаславіі з важнай нагоды - будаўніцтва комплексу "Мінск-Мір". Томіслаў Нікаліч, у сваю чаргу, расказаў, што пэўныя крокі па арганізацыі гэтай сустрэчы ўжо зроблены.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.