Міжнародны музычны фестываль імя Салярцінскага пройдзе ў Віцебскай філармоніі з 1 па 18 снежня. У праграме прагучаць кампазіцыі Баха, Франка, Малера, Гендэля. Арганныя канцэрты ўжо прапісаліся ў праграме фестывалю, адзначаюць арганізатары. Сапраўдным падарункам для віцебскай публікі стане канцэрт старадаўняй музыкі. У выкананні інтэрнацыянальнага дуэта пецярбуржца Дзмітрыя Зубава і мінчанкі Галіны Мацюковай будзе гучаць музыка эпохі барока на гістарычных інструментах - клавесіне і флейце траверс.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.