У Беларусі не маюць намеру ламаць сваю схему сацыяльнай дзяржавы. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком місіі МВФ Пітэрам Долманам. Ён падкрэсліў, што незалежна ад меркаванняў фонду, ніводнае дзіця, стары ці інвалід не застанецца без дапамогі дзяржавы. Усе астатнія прапановы фонду, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, могуць быць рэалізаваны ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб у выпадку дасягнення дамоўленасцей не зацягваліся тэрміны. У сваю чаргу Пітэр Долман адзначыў, што ў МВФ і беларускага боку аднолькавыя мэты па пабудове эфектыўнай эканомікі Беларусі. Фонд таксама надае павышаную ўвагу абароне насельніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.