Дзяржпагранкамітэт Беларусі папярэджвае грамадзян аб узмацненні мер бяспекі на межах з краінамі ЕС, паведаміў прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка. З-за тэракту ў Парыжы літоўскія пагранічнікі перайшлі на ўзмоцнены варыянт нясення службы, яны будуць праводзіць дадатковыя праверкі ў дачыненні да грамадзян, якія перасякаюць мяжу. Таму час праходжання мяжы ў беларускіх грамадзян будзе даўжэйшым. Паводле яго слоў, у хуткім часе ўзмоцняць дагляд і пагранічнікі Польшчы. Беларускія пагранічнікі таксама пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы, гэта стандартныя меры для павышэння ўзроўню бяспекі, адзначыў прадстаўнік ведамства.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.