Пра гэта заявіў намеснік дырэктара дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Руслан Есін падчас Дзён нямецкай эканомікі ў Беларусі. Па яго словах, Беларусь зацікаўлена ў тым, каб інвестары з Германіі прыйшлі ў першую чаргу ў тыя сферы, у якіх яны з'яўляюцца прызнанымі лідарамі. Гэта машына- і аўтамабілебудаванне, хімічная і нафтахімічная галіны, энергетыка, сфера высокіх тэхналогій, фармацэўтыка. На сённяшні дзень у Беларусі зарэгістраваны 333 прадпрыемствы, створаныя з удзелам нямецкага капіталу. На тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць 77 прадстаўніцтваў нямецкіх кампаній.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.