Апублікаваны спіс сусветных лідараў у сферы інавацый гэтага года. Беларусь у ім на 53-м месцы. Рэйтынг штогод змяшчаюць у дакладзе "Глабальны інавацыйны індэкс". эксперты ацэньвалі сітуацыю ў 141-й краіне. Для адбору - 79 крытэрыяў. Як паведамілі ў прэс-службе ААН, сёлета даклад прысвечаны ўздзеянню інавацый на эканамічны рост і развіццё. У лідарах - Швейцарыя, Вялікабрытанія, Швецыя, Нідэрланды і ЗША. Што наконт нашых суседзяў, Расія на 48-м месцы, Украіна - 64-я.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.