Арганізацыя афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі ў Беларусь абмяркоўвалася падчас сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Грузіі Давідам Джалаганія, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства. Адзначаны высокі ўзровень узаемаразумення і даверу беларуска-грузінскіх адносін. Уладзімір Макей і Давід Джалаганія абмяняліся думкамі аб выкананні дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў красавіку 2015 года, абмеркавалі пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.