Каманда экспертаў Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Пітэра Долмана пачала працу ў Беларусі. Як паведамлялася, папярэдняя місія МВФ наведвала нашу краіну ў ліпені. Тады абмяркоўваліся меры эканамічнай палітыкі і планы улад па правядзенні рэформ. Дзейнасць фонду ў Беларусі накіравана на супрацоўніцтва з урадам і Нацбанкам пры падрыхтоўцы праграм эканамічнай палітыкі. Акцэнт - на падаткова-бюджэтную і грашова-крэдытную палітыку, абменны курс і гандлёвую палітыку для дасягнення значнага эканамічнага росту, нізкай інфляцыі і ўстойлівасці плацежнага балансу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.