Такое меркаванне выказаў віцэ-старшыня групы дружбы "Францыя - Беларусь" Нацыянальнага сходу Французскай Рэспублікі Цьеры Марыяні на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатолем Русецкім. Французкі парламентарый канстатаваў, што пакуль адносіны паміж дзвюма краінамі не дасягнулі максімуму. Па яго словах адна з прычын гэтага - тое, што наша краіна “ў апошнія гады была крыху дэманізавана ў Еўропе". У той жа час Цьеры Марыяні падкрэсліў, што цяпер Беларусь пачынаюць ужо ўспрымаць па-іншаму. Да таго ж Беларусь мае такі козыр, як яе геаграфічнае становішча, што дае магчымасць краінам ЕС выходзіць на рынак ЕАЭС, пдкрэсліў французкі дыпламат.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.