Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, каменціруючы інфармацыю аб частковым прыпыненні санкцый ЗША адносна некаторых беларускіх кампаній. Як стала вядома, прынятае ЗША рашэнне распаўсюджваецца на кампаніі "Беларуснафта", "Белнафтахім" і яе філіял у ЗША, "Белшына", "Гродна Азот", "Гродна Хімвалакно", "Лакафарба", "Нафтан", "Полацк-Шкловалакно". Напярэдадні таксама паведамлялася аб тым, што Еўрасаюз прыпыняе дзеянне санкцый адносна 170 фізічных і трох юрыдычных асоб Беларусі на чатыры месяцы.
Рашэнне Еўрасаюза аб частковым прыпыненні дзеянняў санкцый супраць Беларусі на 4 месяцы ўступіць у сілу 31 кастрычніка. Аб гэтым гаворыцца ў афіцыйным журнале ЕС, у якім апублікаваны адпаведныя заканадаўчыя акты.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.