Штогод у горадзе праводзяцца буйныя міжнародныя, рэспубліканскія і рэгіянальныя культурныя акцыі. З 1993 года Маладзечна з'яўляецца месцам правядзення Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Тут праводзіцца рэгіянальны фестываль маладых выканаўцаў эстраднай песні, міжнародныя і рэспубліканскія турніры па спартыўных танцах і многія іншыя мерапрыемствы. Нагадаем, рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" праводзіцца з 2010 года. У кожным з гарадоў, абвешчаных культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці гарадоў, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэння турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.