Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў нашай краіне Петэра Дэтмара. У цэнтры ўвагі знаходзіліся актуальныя пытанні беларуска-германскіх адносін, а таксама праблематыка ўзаемадзеяння па лініі Мінск-Брусель. Бакі абмеркавалі шэраг крокаў і мерапрыемстваў, скіраваных на актывізацыю супрацоўніцтва Беларусі з Германіяй і Еўрапейскім Саюзам.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.