Беларусь палепшыла сваю пазіцыю ў рэйтынгу Doing Business па лёгкасці вядзення бізнесу, узняўшыся з 57-й пазіцыі на 44-ю. Гэтыя даныя прыводзіць група Сусветнага банка на сайце рэйтынгу Doing Business. Што тычыцца партнёраў па еўразійскай інтэграцыі, то Арменія займае па гэтым паказчыку 35-ю пазіцыю, Казахстан - 41-ю, Расія - 51-ю, Кыргызстан - 67-ю. Першае месца па лёгкасці вядзення бізнесу заняў Сінгапур. Акрамя таго, Беларусь займае 12-е месца па паказчыку "Рэгістрацыя прадпрыемстваў" і 7-е месца ў графе "Рэгістрацыя ўласнасці". Наша краіна на працягу апошніх гадоў захоўвае лідзіруючыя пазіцыі па агульнай колькасці праведзеных рэформ, накіраваных на паляпшэнне дзелавога клімату.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.