У Мінску стартаваў Беларускі інвестыцыйны форум. Эксперты, інвестары, трэйдары і замежныя журналісты - прадстаўнікі каля 500 міжнародных арганізацый і кампаній прыбылі ў сталіцу, каб пазнаёміцца з патэнцыялам нашай краіны. Развіццё партнёрскіх адносін з замежным бізнесам - важны кірунак эканамічнай палітыкі Беларусі. Як адзначыў у прывітанні ўдзельнікам форуму Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, краіна чакае ад гасцей адкрытай размовы і пэўных крокаў, а са свайго боку гарантуе інвестарам самыя лепшыя ўмовы для вядзення бізнесу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.