На днях прайшла прэзентацыя лагістычнага цэнтра "Калядзічы". Больш за 20 прадстаўнікоў 12 кітайскіх кампаній разам з супрацоўнікамі пасольства КНР наведалі транспартна-лагістычны цэнтр недалёка ад Мінска. Кітайскі бок задаволены ўмовамі, якія тут створаны. Размяшчэнне станцыі “Калядзічы” на скрыжаванні агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў дае магчымасць хуткай змены транзітных патокаў. Гэта ў сваю чаргу, гавораць эксперты, дазволіць грузавому тэрміналу стаць паўнавартасным міжнародным перавалачным хабам, а Беларускай чыгунцы - лагістычнай платформай эканамічнага пояса Шаўковага шляху.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.