Вучоныя Беларусі і Пакістана абмяркоўваюць сумесныя праекты ў галіне медыцыны, хіміі і IT-тэхналогій. Навукоўцы дзвюх краін сустрэліся на першым сумесным семінары. Нагадаем, упершыню гаворка пра беларуска-пакістанскае супрацоўніцтва ў сферы навукі ішла падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан ў маі гэтага года. Зараз больш за 20 навукоўцаў з Ісламскай Рэспублікі прыехалі ў Мінск, каб падзяліцца распрацоўкамі ў сферах інфармацыйных тэхналогій, фізікі, хіміі, біялогіі і медыцыны. На першае месца ў перамовах цяпер выходзяць IT-тэхналогіі. Беларускі інстытут праблем інфарматыкі стане адной з галоўных платформ для супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.