Удзельнікамі творчага спаборніцтва “Лепшая лаўка” сталі гарадскія прадпрыемствы. Яны прадставілі звыш 20-ці канструктыўных рашэнняў. Гэта лаўкі даўжынёй ад двух да пяці метраў самых розных колераў і незвычайных форм, вырабленыя з разнастайных будаўнічых матэрыялаў. Журы пры вызначэнні пераможцы ацэньвала арыгінальнасць ідэі, камфортнасць для адпачынку, трываласць і даўгавечнасць, бяспеку ў эксплуатацыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.