Супрацоўніцтва ЕАЭС і Кітая па фарміраванні агульнай эканамічнай прасторы робіць рэальнай перспектыву стварэння “Вялікай Еўразіі” - ад Лісабона да Шанхая. Пра гэта заявіў спікер Дзярждумы Расіі Сяргей Нарышкін на міжнародным форуме “Еўразійская эканамічная перспектыва”. У выпадку поспеху вялікага Еўразійска-кітайскага праекта істотна ўзмоцніцца і цікавасць Еўрапейскага саюза да інтэграцыі з нашымі краінамі, - адзначыў спікер. У будучыні плануецца прыцягнуць да ўключэння ў гэты інтэграцыйны мегапраект зацікаўленыя краіны Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.