Беларусь на канкурэнтаздольных умовах гатова працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Маскве. Ён падкрэсліў, што наша краіна можа вырабіць шэраг тавараў, перш за ўсё, з электроннай кампанентнай базай, неабходных расійскаму боку. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў адзначыў, што ў пытаннях імпартазамяшчэння неабходна ісці ад умоў рынку, ад таго, што здольны прапанаваць партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе. Так, па яго словах, у Беларусі аб'ектыўна добра развіта сельская гаспадарка, Расіі можна павучыцца. Краінам неабходна пашыраць кааперацыю ў аграрнай сферы, сумесную перапрацоўку сельскагаспадарчай прадукцыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.