Беларусь прапануе Ульянаўскай вобласці Расіі больш актыўна развіваць праекты ў сферы вытворчай кааперацыі. Пра гэта было заяўлена на сутрэчы кіраўніка беларускага ўрада Андрэя Кабякова з губернатарам расійскага рэгіёну Сяргеем Марозавым. Да сумесных праектаў могуць падключыцца такія беларускія прадпрыемствы, як "Гомсельмаш", холдынгі "Аўтакампаненты" і "Белстанкаінструмент". Раней пры ўдзеле "Гомсельмаша" ва Ульянаўскай вобласці было створана СП па вытворчасці камбайнаў, аднак потым яго работа прыпынілася. Андрэй Кабякоў прапанаваў разгледзець магчымасць аднаўлення выпуску прадукцыі на ім. Такім чынам Беларусь надае вялікую ўвагу супрацоўніцтву як з Расіяй, так і з яе асобнымі рэгіёнамі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.