Прамыя кантакты з расійскімі суб'ектамі гаспадарання - аснова гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і падмурак адносін Беларусі і Расіі. Гэта адзначыў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Расіі Сяргеем Марозавым. Гэта сустрэча – працяг размовы, пачатай на высокім узроўні ў Сочы. Беларускія прадпрыемствы звязаны з вытворчасцямі Ульянаўскай вобласці адзіным тэхналагічным ланцугом. Яны пастаўляюць у гэты расійскі рэгіён аўтакампаненты, рухавікі і сілавыя ўстаноўкі. Прэзідэнт лічыць, што трэба не проста працягнуць гэтую работу, а задзейнічаць увесь існуючы патэнцыял і пашыраць сферы двухбаковага супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.