Прэзідэнт Беларусі напярэдадні прыбыў з рабочым візітам у Сочы, дзе сустрэўся з кіраўнікамі Расіі і Казахстана. Лідары трох краін дамовіліся прадаўжаць існуючую практыку рэгулярных асабістых кантактаў для "зверкі гадзіннікаў" па стане спраў у еўразійскай інтэграцыі і на міжнароднай арэне ў цэлым.
Аляксандр Лукашэнка накіраваўся ў Сочы адразу пасля пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, што прайшло ў Душанбэ. На ім кіраўнік дзяржавы падкрэсліў прытрымліванне Беларусі прынцыпам Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У бліжэйшыя дні Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у Другім Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на якім плануецца падпісаць больш за 120 пагадненняў на суму 100 мільёнаў долараў
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.