Лідары краін АДКБ на пасяджэнні ў вузкім складзе дамовіліся аптымізаваць Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бяспецы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі на пленарным пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. На думку Аляксандра Лукашэнкі, агульнымі для ўсіх краін-саюзнікаў застаюцца знешнія рызыкі і пагрозы. Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў бліжэйшы час трэба будзе нарасціць некаторыя элементы ваеннага складніка, а менавіта вызначыцца з рэгіянальнымі сістэмамі СПА, міратворчымі сіламі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час сустрэчы ў вузкім складзе прэзідэнты комплексна разгледзелі найбольш важныя напрамкі развіцця АДКБ і адкарэктавалі планы працы на будучыню.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.