У Беларусі чакаюць новую групу міжнародных назіральнікаў ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Для доўгатэрміновага маніторынгу прэзідэнцкіх выбараў павінны прыбыць яшчэ 36 экспертаў з 16 дзяржаў АБСЕ. Да назірання за палітычнай кампаніяй Арганізацыя прыступіла на мінулым тыдні, калі ў Беларусь прыехалі 11 яе прадстаўнікоў. Самая шматлікая група экспертаў АБСЕ прыкладна з 400 чалавек прыбудзе напярэдадні асноўнага дня галасавання. Вынікам працы стане справаздача аб адпаведнасці выбарчага працэсу міжнародным нормам і беларускаму заканадаўству.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.