Беларусь і Арменія маглі б супрацоўнічаць у сферы кінематографа. Такое меркаванне выказала армянскі прадзюсар, актрыса і сцэнарыст Армін Анда, якая падчас Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2012" прадставіла фільм "Жанна і галасы". Па яе словах, аб'яднанне некалькіх невялікіх краін для вытворчасці сумеснай кінапрадукцыі значна павышае шанцы фільма стаць паспяховым у пракаце, а таксама палягчае яго прасоўванне да шырокай аўдыторыі гледачоў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.