Праект дарожнай карты развіцця адносін Беларусі і Пакістана плануецца ўзгадніць у кастрычніку 2015 года. Пра гэта дамовіліся на сустрэчы ў Мінску прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў і прэм'ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф. Кіраўнік беларускага ўрада нагадаў, што падчас майскага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан бакі стварылі ўмовы для паўнавартаснага развіцця ўзаемадзеяння ў прамысловай кааперацыі і сельскай гаспадарцы. Не засталася ў баку і паднятая напярэдадні тэма аб магчымасці супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана шляхам стварэння трохвугольніка Мінск-Пекін-Ісламабад ў рамках Пакістана-кітайскага эканамічнага калідора.
Наваз Шарыф у сваю чаргу з задавальненнем канстатаваў, што дзякуючы ініцыятыве кіраўніка беларускай дзяржавы на працягу апошніх трох месяцаў бакам удалося прыкметна актывізаваць супрацоўніцтва.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.