Беларусь зацікаўлена ў бразільскіх інвестыцыях, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы з паслом Бразіліі ў Беларусі Паула Антоніа Перэйра Пінта. Уладзімір Андрэйчанка, у прыватнасці, адзначыў, што Беларусь гатова развіваць супрацоўніцтва з Бразіліяй па шырокаму колу пытанняў. Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў неабходнасць павелічэння тавараабароту.
У сваю чаргу Паула Антоніа Перэйра Пінта адзначыў, што Беларусь і Бразілія праводзяць міралюбівую палітыку. Акрамя таго, па словах дыпламата, краіны з'яўляюцца прыхільнікамі ідэі інтэграцыі інтэграцый і выказваюць зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.