World Travel Market пройдзе ў сталіцы Англіі з 2 па 5 лістапада. Гэта найбуйнейшая іміджавая падзея ў сферы сусветнага турызму. Штогод экспазіцыю наведваюць больш за 50 тыс. спецыялістаў. У рабоце выставы прымаюць удзел каля 5 тыс. кампаній-экспанентаў, якія прадстаўляюць амаль 200 краін. Акрамя таго, у верасні аб турыстычных магчымасцях Беларусі раскажуць на Сусветнай выставе "ЭКСПА-2015" у Мілане. Плануецца прэзентацыя турыстычных маршрутаў краіны, гісторыка-культурных каштоўнасцей і паспяховых туркампаній. Таксама ў праграме перамовы паміж беларускімі і італьянскімі тураператарамі і кампаніямі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.