Міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» збярэ аматараў адпачынку на прыродзе з розных краін у Быхаўскім раёне. Фестываль ў вёсцы Грудзічына ўжо ў шосты раз збярэ гасцей. У праграме: конкурс выканаўцаў аўтарскай песні, спаборніцтвы рыбаловаў, верталётныя прагулкі і кірмаш здароўя, дзе ўсе жадаючыя змогуць навучыцца баннаму майстэрству. Адной з цэнтральных падзей у гэты раз стане прыгатаванне самай вялікай у свеце порцыі кашы. Для яе нарыхтавалі больш за 20 скрынь тушонкі і каля 700 кг. грачанай крупы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.