Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс. Аб гэтым заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі дзеючы старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч, паведамляе БЕЛТА. ”У Мінску дасягаюцца шматлікія дамоўленасці, пагадненні, сустракаюцца трохбаковая кантактная група і яе рабочыя падгрупы. І ў сувязі з гэтым Беларусь унесла вялікі ўклад у мірны працэс", - сказаў Івіца Дачыч. Гаворачы аб двухбаковых беларуска-сербскіх адносінах, Івіца Дачыч пацвердзіў, што яны вельмі дружалюбныя. Падтрымліваецца развіццё двухбаковых адносін ва ўсіх сферах: палітычнай, эканамічнай, навукова-культурнай, адукацыі, унутраных спраў і абароны", - падкрэсліў Івіца Дачыч.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.