У Беларусі будзе працаваць Маладзёжны кансультатыўны савет пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. У яго склад увайшлі маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Усе яны - прадстаўнікі розных сфер дзейнасці, ёсць тыя, хто, да прыкладу, цікавіцца тэматыкай гендэрнай роўнасці і іншымі пытаннямі, над якімі працуе ААН у Беларусі. Плануецца, што савет зможа даваць кансультацыі спецыялістам ААН пры працы над рознымі праграмамі.
На цырымоніі афіцыйнага прызначэння членаў савета Прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар адзначыў, што ідэя стварэння кансультатыўнай групы зарадзілася шмат часу таму.
Па словах спецыяліста офіса ААН у Беларусі Дар'я Міронава , падобныя Моладзевыя кансультатыўныя саветы працуюць і ў іншых краінах.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.