У Навагрудку адкрылася выстава з фондаў парыжскага музея Адама Міцкевіча.
Сумесны міжнародны культурны праект атрымалася рэалізаваць дзякуючы намаганням беларускага пасольства ў Францыі. У выніку для суайчыннікаў Міцкевіча прывезлі 16 арыгінальных літаграфій да твораў "Гражына", "Конрад Валенрод" і "Пані Твардоўскага", выдадзеным у Познані ў 1863-1864 гадах. Акрамя таго, на выставе Міцкевіч прадстаўлены і як гісторык. Яго курс лекцый для Колеж дэ Франс "Славяне" экспануецца з асабістай калекцыі пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.