Да афіцыйнага адкрыцця фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” засталося 3 дні.
Каля Летняга амфітэатра ўжо развяваецца 42 сцягі краін - удзельніц Усяго за 23 гады існавання форуму ў горадзе на Дзвіне пабывалі прадстаўнікі амаль 70 дзяржаў. Аднак такой колькасці краін (42) адначасова на "Славянскім базары" не было ніколі. На завяршальную стадыю выйшла падрыхтоўка самой сцэны Летняга амфітэатра - мантаж дэкарацый, святлодыёднага і светлавога афармлення, элементаў сцэнаграфіі. Сёлета цэнтральная фестывальная пляцоўка ўяўляе сабой урачыстую залу з калонамі і велічнымі люстрамі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.