У міжнароднага радыё "Беларусь" з'явіўся акаўнт на кітайскай мове на інтэрнэт-сэрвісе We Chat. Гэта дазволіць нашаму радыё павялічыць прысутнасць у сусветнай медыяпрасторы.
Камунікацыйная сістэма We Chat даступная для ўсіх тыпаў мабільных тэлефонаў апошніх пакаленняў, інтэграваная з іншымі сацыяльнымі сеткамі, у тым ліку Facebook, і налічвае каля 300 млн карыстальнікаў па ўсім свеце. На нашай старонцы ў We Chat размяшчаюцца аператыўныя навіны аб розных аспектах жыцця Беларусі, інфармацыя аб нашым радыё. Асаблівы акцэнт робіцца на асвятленні двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.