Ніжняя палата беларускага парламента прызначыла прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка. Рашэнне прынята на заключным пасяджэнні вясенняй сесіі.
Згодна з Канстытуцыяй, Прэзідэнт Беларусі абіраецца тэрмінам на пяць гадоў. Выбары прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.