Мінская вобласць і бразільскі штат Гаяс маюць намер развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Пра гэта ішла размова на сустрэчы з дэлегацыяй штата Гаяс у Мінскім аблвыканкаме. Асноўная мэта візіту бразільскай дэлегацыі - канкрэтызаваць і ўмацаваць дасягнутыя раней дамоўленасці. Так, прайшлі перагаворы на МТЗ наконт сумеснага праекта па стварэнні зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у штаце Гаяс. Акрамя таго, бразільскі бок зацікаўлены ў павелічэнні паставак беларускіх калійных угнаенняў у Бразілію. Адбіўка - культура
Міжнародны пленэр па кераміцы "Арт-Жыжаль" збярэ пад Бабруйскам мастакоў з 10 краін. Своеасаблівая інтэрнацыянальная майстэрня, дзе гліна дзякуючы абпалу ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва, упершыню чакае мастакоў з Японіі. Пленэр пачнецца 9 ліпеня і працягнецца ўвесь месяц. Сёлета ўдзельнікам прапануюць стварыць аб'ёмныя пано ў тэхніцы пластыкі на тэму сацыяльнай экалогіі "Чалавек у асяроддзі пражывання".
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.