На фоне Эйфелевай вежы выканалі гімн Беларусі. Напярэдадні Дня Незалежнасці нашай краіны на адной з цэнтральных плошчаў Парыжа сабраліся больш як 100 прадстаўнікоў беларускай дыяспары, французаў, супрацоўнікаў беларускага пасольства. Гімн быў выкананы ў суправаджэнні Гродзенскай капэлы.
Акцыя праводзіцца ў рамках Беларускага тыдня ў Парыжы - шэрага мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці. Яны ставяць за мэту азнаёміць прадстаўнікоў французскіх улад, дыпламатычны корпус і шырокую грамадскасць з беларускай гісторыяй і культурай.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.