19 краін і амаль тысяча гасцей. У Бабруйску праходзіць міжнародны фестываль "Вянок сяброўства". Удзельнікамі свята пад дэвізам "За мір і згоду без меж" сталі прадстаўнікі 19 краін.
Традыцыйна форум арганізаваны з нацыянальным каларытам і пачастункамі. Сцэнай фестывалю з’яўляюцца гарадскія плошчы. Парадаюць гледачоў канцэрты прафесійных калектываў 4 кантынентаў - Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі. Фестываль "Вянок сяброўства" ўжо стаў нацыянальным брэндам. Ён праводзіцца ў 13-ы раз.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.