Адбываецца візіт беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра замежных спраў Валянцінам Рыбаковым у Рэспубліку Мазамбік. У склад дэлегацыі ўваходзяць прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прамысловых прадпрыемстваў краіны. У межах візіту запланаваны шэраг сустрэч на высокім узроўні. Падчас перагавораў будуць абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, каардынацыі пазіцый краін на міжнароднай арэне.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.