Украінскі крызіс сведчыць аб непатрэбнасці дадатковай аргументацыі, каб дамовіцца аб узмацненні ролі АБСЕ. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром АБСЕ Ламберта Заньерам і дырэктарам БДІПЧ АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пазіцыя Беларусі адносна функцыянавання АБСЕ вядома. Мы адназначна за ўзмацненне ролі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.
Акрамя таго, на сустрэчы з прадстаўнікамі АБСЕ размова ішла пра сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што арганізацыя зможа накіраваць для назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ўсіх прадстаўнікоў, каго палічыць патрэбным. Як стала вядома пасля сустрэчы з Міхаэлем Георгам Лінкам старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, місія АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі можа прыбыць ужо ў другой палове ліпеня. Кіраўнік ЦВК заявіла, што беларускі бок не будзе рэгуляваць колькасць назіральнікаў АБСЕ, бо не мае такога права.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.