Напярэдадні ў Вене завяршылася Трэцяя канферэнцыя па разглядзе выканання Дагавора па адкрытым небе (ДОН) пад старшынствам Беларусі. Першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч, выступаючы на форуме, асабліва адзначыў, што паспяховае функцыянаванне дагавора залежыць выключна ад калектыўных намаганняў усіх дзяржаў-членаў.
У межах канферэнцыі адбыліся сустрэчы Аляксандра Міхневіча з намеснікам Дзяржаўнага сакратара ЗША Роўз Гетэмюлер, кіраўнікамі дэлегацый Расіі і іншых дзяржаў.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.