Сёлета на фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 9 па 13 ліпеня, з’явіцца новы праект - фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Удзельнікамі мерапрыемства стануць вулічныя тэатры, мастакі, музыканты, паэты. Арганізатары плануюць, што ўсе вуліцы горада ператворацца ў адну фестывальную пляцоўку, а яго жыхары і госці змогуць стаць не толькі гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі. У цэлым у асноўную фестывальную праграму ўключана 95 мерапрыемстваў. Традыцыйна пройдуць дзіцячы конкурс, конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, тэатральная праграма, “Горад майстроў”, шматлікія сольныя канцэрты і зборныя шоу.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.