Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрашае Пакістан да стварэння вытворчасцей у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку. З такой прапановай ён звярнуўся да прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа. Таксама Аляксандр Лукашэнка і Наваз Шарыф падпісалі Ісламабадскую дэкларацыю беларуска-пакістанскага партнёрства. Нагадаем, у Пакістан прыбыла вялікая беларуская дэлегацыя, у складзе якой як міністры, так і прадпрымальнікі, кіраўнікі буйных дзяржаўных і прыватных структур. Дасягнуты дамоўленасці аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці патрэбнай для двух бакоў прадукцыі.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.