У Беларусі разлічваюць, што кантэйнерныя перавозкі атрымаюць дадатковае развіццё ў праекце "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". Пра гэта заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін. Па БЧ рэгулярна курсіруюць 19 кантэйнерных цягнікоў. Толькі летась рэалізавана пяць новых сумесных праектаў па дастаўцы грузаў прамымі паскоранымі цягнікамі з Азіі і Еўропу і назад. Беларусь сумесна з Расіяй і Казахстанам стварыла аб'яднаную транспартна-лагістычную кампанію, якая стане буйным аператарам па апрацоўцы кантэйнерных перавозак, нагадаў Анатоль Калінін.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.